Усе навіны

Протас пра смерць Кальцова: «Не магу падабраць слоў, каб апісаць страту»

19 сакавіка, 08:03

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю экс-гульца зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова.

– Не магу падабраць слоў, каб апісаць страту. Канстанцiн Яўгенавіч – легенда ўсяго беларускага хакея і цудоўны чалавек. Спачуванні ўсім родным і блізкім. Зямля пухам, – напісаў Протас.

Нагадаем, як паведаміла «Зеркало», экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленка Кальцоў загінуў у ЗША. Пазней факт смерці пацвердзілі на месцах яго трэнерскай працы – у «Салаваце Юлаеве» і ФХБ. Кальцову было 42 гады.