Усе навіны

Протас атрымаў траўму

21 сакавіка, 08:43

Беларускі хакеіст Аляксей Протас прапусціў матч «Вашынгтона» супраць «Таронта» (3:7) праз траўму.

Нагадаем, што Протас атрымаў пашкоджанне ў канцоўцы матчу з «Чыкага» (10 сакавіка) і прапусціў адну гульню, аднак пазней вярнуўся ў склад каманды.

У бягучым сезоне беларус у 65 матчах набраў 28 (5+23) балаў, пры паказчыку карыснасці «-3» і 6 хвілінах штрафу.