Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса перамог «Караліну», «Далас» адолеў «Пітсбург» і іншыя вынікі

23 сакавіка, 08:50

У ноч на 23 сакавіка прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыйшоў «Караліну» (7:6).

Аляксей Протас прапусціў другі матч запар з-за пашкоджання ніжняй часткі цела. Протас браў удзел у ранішняй раскатцы каманды перад гульнёй з «Каралінай», але ў самім матчы не згуляў. Тэрміны вяртання Протаса застаюцца ранейшымі – з дня на дзень.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

23 сакавіка

«Вашынгтон» – «Караліна» – 7:6 (1:2, 2:2, 3:2, 0:0, по буллитам - 1:0)

«Далас» – «Пітсбург» – 4:2 (1:1, 2:0, 1:1)

«Каларада» – «Каламбус» – 6:1 (1:1, 2:0, 3:0)

«Арызона» – «Сіэтл» – 2:1 (0:0, 0:0, 1:1, 1:0 АТ)