Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса разграміў «Вініпег», асіст Шаранговіча не дапамог «Калгары» выйграць у «Бафала» і іншыя вынікі

25 сакавіка, 08:30

24 і 25 сакавіка прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса разграміў «Вініпег» (3:0). Протас правёў на лёдзе 14:31 (з іх 1:08 у меншасці), нанёс 5 кідкоў (1 з іх міма), заблакаваў 2 стрэлы саперніка, здзейсніў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «0».

«Калгары» Ягора Шаранговіча разгромна прайграла «Бафала» (1:4). Шаранговіч правёў на лёдзе 17:23 (з іх 2:04 у большасці, 0:14 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко ў большасці, аддаў 1 галявую перадачу, нанёс 2 кідкі ў створ (яшчэ 2 міма), правёў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту, выйграў 5 з 7 укідванняў (71.4%) і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

24 сакавіка

«Вашынгтон» – «Вініпег» – 3:0 (0:0, 0:0, 3:0)

«Каларада» – «Пітсбург» – 5:4 AT (0:2, 2:2, 2:0, AT 1:0)

«Айлендэрс» – «Нью-Джэрсі» – 0:4 (0:0, 0:3, 0:1)

«Караліна» – «Таронта» – 2:1 (2:0, 0:0, 0:1)

«Атава» – «Эдмантан» – 5:3 (1:1, 2:2, 2:0)

«Філадэльфія» – «Фларыда» – 1:4 (0:1, 0:1, 1:2)

25 сакавіка

«Арызона» – «Далас» – 2:4 (1:1, 0:1, 1:2)

«Анахайм» – «Тампа-Бэй» – 2:3 AT (1:0, 0:2, 1:0, AT 0:1)

«Калгары» – «Бафала» – 1:4 (0:1, 1:0, 0:3)

«Сіэтл» – «Манрэаль» – 1:5 (0:4, 1:1, 0:0)