Усе навіны

Расійскі форвард «Брэста» Косаў: «Галоўная мэта – гэта Кубак Лукашэнкі»

2 красавіка, 15:01
1

Расійскі форвард «Брэста» Яраслаў Косаў падзяліўся меркаваннем аб задачах каманды ў плэй-оф Экстралігі. Каманда гуляе ў паўфінальнай серыі з «Шахцёрам». Лiк: 2-2.

– Дзякуй богу, каманда ідзе добра. Мы ўсе адзін за аднаго стаім, б'емся на лёдзе. Так, зайшлі далёка, але не збіраемся спыняцца. Наша галоўная мэта – гэта Кубак [Лукашэнкi], як было і задумана да плэй-ін і плэй-оф.

– Галоўны трэнер Пушкоў казаў, што на паперы каманда чэмпіёнская. Вы і самі адзначалі, што мэта – толькі перамога. Наколькі сур'ёзна настроены ўзяць трафей? Ці была размова пра гэта з кіраўніцтвам?

– Для кожнага спартсмена галоўная мэта – гэта дайсці да вяршыні, і ніякіх іншых задач не можа быць. Размаўлялі з кіраўніцтвам і трэнерскім штабам, збіраліся. Але ўсе аднадушныя – ісці да канца і толькі за перамогай. Ніякай размовы не ідзе пра паўфінал або выхад у паўфінал. Гэта абмяркоўвалі яшчэ падчас рэгулярнага чэмпіянату, – сказаў Косаў.