Усе навіны

НХЛ: Шайба Шаранговіча не дапамагла «Калгары» выйграць у «Анахайма», «Вашынгтон» Протаса разгромна прайграў «Бафала» i іншыя вынікі

3 красавіка, 08:30

У ноч на 3 красавіка прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса разгромна прайграў «Бафала» (2:6). Протас правёў на лёдзе 13:56, нанёс 1 кідок (яшчэ 3 кідкі былі міма варот), ужыў 1 хіт і зарабіў паказчык карыснасці «0».

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Анахайму» (3:5). Шаранговіч правёў на лёдзе 17:50 (з іх 1:07 у большасці, 1:21 у меншасці), набраў 1 (1+0) ачко, нанёс 3 кідкі (яшчэ 1 кідок міма), закінуўшы 1 шайбу ў большасці, здзейсніў 1 перахоп, выйграў 3 з 13 укідванні (23.1%) і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

3 красавіка

«Бафала» – «Вашынгтон» – 6:2 (2:1, 1:1, 3:0)

«Манрэаль» – «Фларыда» – 5:3 (1:2, 2:0, 2:1)

«Нью-Джэрсі» – «Пітсбург» – 3:6 (1:1, 2:0, 0:5)

«Айлендэрс» – «Чыкага» – 2:1 (0:1, 0:0, 0:2)

«Мінесота» – «Атава» – 3:2 (1:0, 1:1, 1:1)

«Нэшвіл» – «Бостан» – 0:3 (0:0, 0:0, 0:3)

«Калгары» – «Анахайм» – 3:5 (0:1, 2:1, 1:3)

«Вегас» – «Ванкувер» – 6:3 (4:1, 1:1, 1:1)