Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса перамог «Філадэльфію», «Калгары» Шаранговіча разгромна прайграў «Ванкуверу» і іншыя матчы

17 красавіка, 09:18

У ноч на 17 красавіка прайдуць матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Філадэльфію» (2:1).

Протас правёў на лёдзе 19:16 (з іх 00:45 у меншасці), нанёс 5 кідкоў (2 з іх міма), здзейсніў 1 сілавы прыём і 1 перахоп, зарабіў паказчык карыснасці «0».

У сезоне Аляксей у 78 матчах набраў 29 (6+23) балаў, пры паказчыку карыснасці «-3» і 8 хвілінах штрафу.

Такім чынам, «Вашынгтон» выйшаў у плей-оф НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча разгромна прайграў «Ванкуверу» (1:4).

Беларускі форвард Калгары Ягор Шаранговіч гуляў у стартавым звяне з Мікаэлем Баклундам і Мэтам Караната, правёў на лёдзе 18:26 (24 змены), з іх 02:34 – у большасці, 01:39 – у меншасці, выканаў 2 кідкі ў створ яшчэ 1 стрэл заблакавалі супернікі, прайграў адзінае ўкідванне і скончыў паядынак з паказчыкам карыснасці «0».

У 81 матчы цяперашняга чэмпіянату НХЛ Ягор Шаранговіч набраў 59 (31+28) ачкоў пры 8 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-29».

Беларускі абаронца «Калгары» Ілля Салаўёў гуляў у трэцяй пары з Брайдэнам Пачалам. У сярэдзіне трэцяга перыяду Салаўёў пачаў галявую атаку, якую ў выніку завяршыў дакладным кідком Пачаў.

Салаўёў правёў на лёдзе 15:28 (з іх 02:05 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 1 кідок міма варот, заблакаваў 1 стрэл суперніка і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

У сезоне ў Салаўёва 9 гульняў, 3 (0+3) ачкі, карыснасць «-3» і 4 хвіліны штрафу.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бостан» – «Атава» – 1:3 (0:0, 0:2, 1:1)

«Каламбус» – «Караліна» – 6:3 (3:2, 1:1, 2:0)

«Манрэаль» – «Дэтройт» – 4:5 (1:1, 2:1, 1:2, 0:0, па булітам – 0:1)

«Філадэльфія» – «Вашынгтон» – 1:2 (0:1, 1:0, 0:1)

«Фларыда» – «Таронта» – 5:2 (0:2, 4:0, 1:0)

«Вініпег» – «Сіэтл» – 4:3 (2:1, 1:2, 1:0)

«Ванкувер» – «Калгары» – 4:1 (2:0, 1:0, 1:1)

«Вегас» – «Чыкага» – 3:1 (0:0, 1:0, 2:1)