Усе навіны

Беларус Сыты падпісаў новы кантракт з польскім «Торунем»

17 красавіка, 17:38

Беларускі форвард Мікалай Сыты падпісаў новы кантракт з польскім «Торунем».

Новае пагадненне разлічана на 1 год.

У мінулым рэгулярным чэмпіянаце Польшчы ён правёў 39 матчаў і набраў 36 (13+23) ачкоў, пры 30 хвілінах штрафу. У плэй-оф у яго 6 гульняў, 2 (1+1) ачкі, 4 хвіліны штрафу.

Беларусі па выніках сезона стаў лепшым бамбардзірам каманды і падзяліў восьмае месца ў спісе бамбардзіраў лігі ў рэгулярцы.

Сыты выступае за «Торунь» з 2021 года. Усяго ў яго актыве 135 гульняў, 37 шайбаў і 53 галявыя перадачы.