Tribuna/Хакей/Блогі/Расійскі журналіст падсумаваў сезон «Дынама» ў КХЛ на беларускай мове – атрымалася «менскае» і «Расея» (мы добра яго разумеем)

Расійскі журналіст падсумаваў сезон «Дынама» ў КХЛ на беларускай мове – атрымалася «менскае» і «Расея» (мы добра яго разумеем)

Здараецца.

Аўтар — Belau
12 сакавіка 2023, 21:00
Расійскі журналіст падсумаваў сезон «Дынама» ў КХЛ на беларускай мове – атрымалася «менскае» і «Расея» (мы добра яго разумеем)

11 сакавіка мінскае «Дынама» завяршыла свой выступ ў плэй-оф КХЛ – вылецелі ад піцерскага СКА ў шостым матчы серыі.

Вынікі сезона «зуброў» падвёў сярод iншых аглядальнік «Матч ТВ» Павел Лысянкоў. Што цікава, тэкст расiянiн апублiкаваў па-беларуску – відавочна, у арыгiнале было па-руску, а потым Лысянкоў скарыстаўся анлайн-перакладчыкам. Артымалася не без хібаў – з «кошт» замест «лiк», напрыклад.

Па-свойму перакладчык падаў Лысянкову i прыметнiк «мiнскi», i нават назву яго роднай краiны. Яны аказалiся напiсаны ненармаўна – праз «е» замест «i». Хаця такое напiсанне некаторымi лiчыцца як раз такiм, як трэба.

Хто-хто, а мы выдатна разумеем Лысянкова – з таго часу, як на «Трыбуне» з'явiлася беларускамоўная версiя (а ў нас, чаго не хаваем, далёка не ўсе супрацоўнiкi на «выдатна» ведаюць беларускую), сайт стаў змяшчаць шэраг падобных памылак праз выкарыстанне тых жа анлайн-перакладчыкаў. Былi i менавiта такiя адхiленнi ад сучаснага правапiсу, як у расiянiна.

Зразумела, што для яго гэта аднаразовая акцыя, i жадаць яму поспехаў у вывучэннi нашай мовы бессэнсоўна. Мы ж будзем iмкнуцца да дасканаласцi.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты