Tribuna/Хакей/Блогі/Неверагодны сэйв беларускага брамніка ў АХЛ – пацягнуў два ўдары запар. Другі – з кута ва ўпор

Неверагодны сэйв беларускага брамніка ў АХЛ – пацягнуў два ўдары запар. Другі – з кута ва ўпор

А яго каманда дабілася ўпэўненай перамогі.

18 сакавіка, 13:27
Неверагодны сэйв беларускага брамніка ў АХЛ – пацягнуў два ўдары запар. Другі – з кута ва ўпор

Мікіта Талапіла праводзіць свой дэбютны сезон за акіянам. У НХЛ беларускі брамнік, правы на якога належаць «Ванкуверу», пакуль не дэбютаваў (хаця зусім нядаўна такі шанец мог узнікнуць), але затое стабільна гуляе ў АХЛ.

У ноч на 18 сакавіка «Абатсфард» Талапіла разграміў «Хендэрсан Сільвер Найтс» 8:3. Беларускі варатар правёў на лёдзе 59:45, адбіў 18 кідкоў з 21 кідка.

А яшчэ адзначыўся вось такім класным сейвам:

У сезоне ў яго актыве 28 гульняў, 16 перамог, пры каэфіцыенце надзейнасці 2.93 і працэнты адбітых кідкоў 90.2%. «Абатсфард Кэнакс» ідуць на шостым месцы [зона плэй-оф] з 68 баламі ў 60 матчах у Ціхаакіянскім дывізіёне.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты