Tribuna/Хакей/Блогі/Не атрымаў разліку ў клубе, пустыя бутэлькі, планы на будучыню. Што вядома на другі дзень пасля смерці Кальцова

Не атрымаў разліку ў клубе, пустыя бутэлькі, планы на будучыню. Што вядома на другі дзень пасля смерці Кальцова

Жонка спадзяецца, што гэта быў не суіцыд.

Не атрымаў разліку ў клубе, пустыя бутэлькі, планы на будучыню. Што вядома на другі дзень пасля смерці Кальцова

У ноч з 18 на 19 сакавіка былы хакеіст зборнай Беларусі і бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Канстанцін Кальцоў загінуў у Маямі пасля падзення з балкона гатэля St. Regis Bal Harbour Resort. У каментары для «Трыбуны» следства назвала тое, што здарылася «відавочным самагубствам».

За мінулыя суткі сталі вядомы новыя акалічнасці гібелі экс-гульца НХЛ, у тым ліку з інтэрв'ю яго былой жонкі Юліі Міхайлавай, якая дала інтэрв'ю «Зеркалу».

Жыў на 23-м паверсе, меў іншае забраніравае жыллё

Кальцоў спыніўся на 23-м паверсе гатэля St. Regis Bal Harbour Resort, што ў гадзіне язды ад дома, у якім жывуць яго жонка і трое сыноў (да кортаў, на якіх пройдзе турнір Miami Open з удзелам Арыны Сабаленкі, усяго 17 км). Паводле інфармацыі партала Booking.com, нумар на суткі ў гатэлі можна зняць для аднаго або двух чалавек за кошт ад 1182 да 3258 долараў.

Юлія, былая жонка Кальцова, кажа, што ў яго былі забраніраваныя апартаменты ў іншым месцы, аплачаныя пакупкі і надоўга арандаваная машына (даведалася пра гэта праз электронную пошту нябожчыка, да якой мае доступ), а таксама ў планах была вячэра з дзецьмі. Таму жанчына лічыць, што Кальцоў не збіраўся здзяйсняць суіцыд.

У нумары былі пустыя бутэлькі з-пад алкаголю

Юлія схіляецца да версіі, што смерць Кальцова – няшчасны выпадак, які мог адбыцца праз злоўжыванне алкаголем. Калі жанчына прыехала на месца трагедыі, то пабачыла ў нумары, дзе ёсць балкон з відам на Атлантычны акіян, пустыя бутэлькі ад спіртнога. Яна выказвае здагадку, што былы муж мог быць моцна пʼяным (маўляў, такое здараецца ў былых хакеістаў), але афіцыйных вынікаў аналізаў пакуль няма - яны будуць гатовыя толькі праз месяц.

Юлія мяркуе, што Кальцоў проста «мог не ўсачыць за сваімі дзеяннямі».

Спадкаемцам стане старэйшы сын

У Кальцова засталося трое сыноў: 18-гадовы Данііл, 16-гадовы Аляксандр і 5-гадовы Стэфан. Усе яны ўжо ведаюць пра смерць бацькі, але малодшаму не раскрывалі абставінаў інцыдэнта.

Паводле былой жонкі, спадкаемцам у ЗША лічыцца старэйшы сын. Таму Даніілу давядзецца ездзіць па ўсіх пытаннях, звязаных з гібеллю яго бацькі, каб афармляць неабходныя дакументы.

Толькі ў НХЛ Кальцоў зарабіў больш за 1,5 мільёна долараў, але гэта лічба да сплаты падаткаў.

Цела Кальцова даставяць у Беларусь

Спачатку пра гэта паведаміў першы трэнер Кальцова Уладзіслаў Астапенка. Гэтую інфармацыю пацвердзіла і экс-жонка энхаэлаўца, якая як раз збірае дакументы для транспарціроўкі нябожчыка ў Мінск.

Звольніўся з «Салавата» пасля размовы на павышаных танах

У апошнія дні жыцця ў Кальцова, па паведамленнях крыніц, здарылася пара непрыемных сітуацый. Першая – звальненне з «Салават Юлаева», дзе той адпрацаваў два гады асістэнтам галоўнага трэнера. Як паведамляе «Матч ТВ», Кальцоў пакінуў уфімскі клуб у выніку размовы на падвышаных танах са спартыўным кіраўніцтвам пасля вылету ў першым раўндзе Кубка Гагарына, дзе саступілі ў серыі «Трактару» 2:4. Спецыяліст нібыта напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні, якую ў клубе задаволілі, пры гэтым з ім не змаглі разлічыцца па грошах, бо «Салават» цяпер перажывае фінансавыя праблемы і мае сур'ёзныя даўгі.

Пры гэтым прамога канфлікту з кім-небудзь у Кальцова не адбылося, а ў хакейных колах хадзіла інфармацыя пра яго магчымае прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама».

Нібыта адбыўся сямейны канфлікт

Першы трэнер Кальцова расказаў, што напярэдадні гібелі Кальцоў з кімсьці пасварыўся з сям'і:

Ён пасварыўся, гэта сямейная сітуацыя. Я сам не магу зразумець, вельмі складана, цяжка зараз, – сказаў Астапенка.

З гэтых словаў не вынікае, з кім былы хакеіст не знайшоў паразумення – ці то з новай дзяўчынай, ці то з былой жонкай. Апошняя, прынамсі, кажа, што з Кальцовым апошнім часам камунікавала вельмі мала, бо кожны будаваў уласнае жыццё.

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
Учора, 06:00
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Усе пасты