Tribuna/Хакей/Блогі/Беларуса паднялі з фарма ў НХЛ – і той дапамог абгуляць фаварыта. Абаронцу трэба напрацаваць на новы кантракт

Беларуса паднялі з фарма ў НХЛ – і той дапамог абгуляць фаварыта. Абаронцу трэба напрацаваць на новы кантракт

Шанс для Калячонка.

Беларуса паднялі з фарма ў НХЛ – і той дапамог абгуляць фаварыта. Абаронцу трэба напрацаваць на новы кантракт

Па стане на 11 красавіка ў заяўках клубаў НХЛ значацца чатыры беларускія хакеісты. Разам з «Вашынгтонам» за пуцёўку ў плэй-оф змагаецца Аляксей Протас. У «Калгары» б'е рэкорды выніковасці сярод беларусаў у НХЛ Ягор Шаранговіч, там жа спрабуе замацавацца Ілля Салаўёў:

І вось у ноч в серады на чацвер «Арызона» другі раз за сезон падняла з фарма Уладзіслава Калячонка. Вяртанне атрымалася звышудалым – гулец выйшаў на лёд супраць «Ванкувера» у трэцяй пары з Джошуа Браўнам, асіставаў таму пры першым голе, а затым вызначыўся і сам:

У выніку за гульню ў Калячонка 2 (1+1) пункты, «+2» карыснасць за 10:51 гульнявога часу. Усяго за кар'еру ў НХЛ гулец мае 5 (2+3) балаў у 36 матчах.

Варта адзначыць, што «Арызона» практычна ніякіх турнірных задач ужо не вырашае. «Каёты» размяшчаюцца на 13-м месцы – ніжэй яны не ўпадуць, ды і вышэй наўрад ці паднімуцца (у 12-га «Калгары» Шаранговіча і Салаўёва 3 пункты перавагі і два матчы ў запасе). А вось «Ванкувер» усё яшчэ захоўвае шанцы на перамогу ў рэгулярцы, праўда, параза ад «Арызоны» іх значна паменшыла.

Але вяртаемся да Калячонка. У гэтым сезоне, да пераможнай гульні з «Ванкуверам», абаронца правёў за «Каётаў» адзін матч, які скончыўся няўдала – 26 лістапада, правёўшы на пляцоўцы 6:09 у матчы з «Вегасам» (2:0), гулец патрапіў пад сілавы прыём Джонатана Маршэса, пасля чаго не змог працягнуць гульню і, кульгаючы, адправіўся ў распранальню. Аднавіўся Калячонак толькі праз два з паловай месяца – 10 лютага згуляў за фарм «Арызоны» «Тусан» у АХЛ:

Да траўмы беларус паспеў згуляць за «Тусан» у сезоне 12 матчаў, дзе набраў 3 (2+1) пунктаў, зарабіў шэсць хвілін штрафу і паказнік карыснасці «+5». Пасля вяртання хакеіст ужо адкатаў 23 сустрэчы, у якіх набраў 8 (6+2) пунктаў, зарабіў дзевяць хвілін штрафу і паказнік карыснасці «-3».

Самым яркім пасля вяртання на ўзроўні АХЛ для беларуса атрымаўся лютаўскі матч з «Бэйкерсфілд Кандорс» (2:3). У ім Калячонак вызначыўся галявым дублем і быў прызнаны другой зоркай сустрэчы:

Гэты сезон ужо стаў самым выніковым па закінутых шайбах для Калячонка ў АХЛ (8). Да гэтага максімум было чатыры дакладныя кідкі за 74 гульні ў мінулым сезоне. А яшчэ Калячонак быў блізкі, каб паставіць снайпэрскі рэкорд для беларускіх абаронцаў у АХЛ. На гэты момант рэкордныя паказнік належыць Алегу Мікульчыку і Раману Грабарэнку – абодва закінулі па 9 шайб. Першаму для гэтага спатрэбілася 67 гульняў у сезоне-1993/1994, а другому – 47 у сезоне-2014/2015. Але ў Калячонка яшчэ можа з'явіцца магчымасць як мінімум дагнаць суайчыннікаў, нават калі ён дагуляе сезон у НХЛ – «Тусон» гарантаваў сабе месца ў плэй-оф АХЛ.

Кантракт Калячонка з «Арызонай» заканчваецца ў канцы бягучага сезона. У прынцыпе, сітуацыя гульца падобная на тую, у якой знаходзіцца Салаўёў у «Калгары» – «Каёты» гэтак жа турнірных задач не вырашаюць, таму вызначаюцца, з кім ісці ў наступны сезон. Вось толькі матчаў давесці сваю прыдатнасць у Калячонка менш, чым у яго суайчынніка з «Флэймз» – дзве сустрэчы з «Эдмантанам» і вочная гульня з «Калгары». Але калі ён будзе гуляць гэтак жа, як з «Ванкуверам», то «Арызона» цалкам можа прапанаваць новае пагадненне.

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
Учора, 06:00
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Усе пасты