Усе навіны

Беразінскі – пра Tribuna.com па-беларуску: «Для нас важна зрабіць сайт, каб беларуская мова не была ў своеасаблівым гета»

3 лістапада 2022, 22:04
3

Кіраўнік by.tribuna.com Максім Беразінскi расказаў пра цяжкасці з'яўлення беларускамоўнай версіі сайта.

«Было складана фінансава. Мы працавалі ў плюс, мелі камэрцыйныя праекты, але пашыраць рэдакцыю не маглі. Мы заўсёды працавалі на свае грошы, гэта таксама трэба было ўлічваць. А яшчэ адна мова – гэта больш людзей, якія робяць тыя самыя навіны, напрыклад.

Але мы пабачылі, што запыт на беларускую мову павялічыўся, шмат людзей намагаюцца перайсці на яе. І для нас важна зрабіць, каб беларуская мова не была ў своеасаблівым гета. Калі ўсё па-расiйску, але ёсць, умоўна, тры публікацыі па-беларуску», – лічыць Беразiнскi.