Усе навіны

Кіраўнік паралімпійскага камітэта Беларусі Шэпель: «Палітыка не павінна пераважаць у паралімпійскім руху»

17 лістапада 2022, 16:21

Кіраўнік паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель адрэагаваў на прыпыненне членства паралімпійскага камітэта ў МПК.

– Адхіленне гэта незаконнае, няправільнае, і палітыка не павінна пераважаць у паралімпійскім руху.

Без расійскіх, беларускіх спартсменаў чэмпіянаты свету або Паралімпійскія гульні - гэта ўжо не той узровень.

Мы прыкладна чакалі такога рашэння, хаця прарабілі вельмі вялікую працу з нацыянальнымі паралімпійскімі камітэтамі, дзе патлумачылі, што мы не парушылі ніводнага пункта канстытуцыі Міжнароднага паралімпійскага камітэта.

Варта таксама звярнуць увагу, што некаторым краінам постсавецкай прасторы не далі візы [для ўдзелу ў генасамблеі МПК], у тым ліку Расіі, якая павінна была непасрэдна на месцы абараняць свае інтарэсы.

Многія дэлегацыі не хавалі, што выконваюць даручэнні сваіх урадаў, хоць і з'яўляюцца грамадскімі арганізацыямі, – упэўнены Шэпель.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.