Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «Iмкнемся як мага хутчэй легалізаваць спартcменаў, якія выступілі супраць вайны, супраць дыктатуры»

24 лістапада 2022, 23:55

– Шмат у якіх федэрацыях ёсць прабеларускае, прарасiйскае лобі. Зараз назіраем тэндэнцыю, калі некаторыя федэрацыі, а, нават, і нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і алімпійскі камітэт Расiі працягваюць падтрымліваць допуск сваіх атлетаў да міжнародных спаборніцтваў, не пазіраючы на вялікія абмежаванні і пагрозы дыскваліфікацый. І робяць гэта нават яшчэ тады, калі вайне канца краю не бачна. А як раз мадэрнізацыя санкцыяў – гэта стварэнне такіх захадаў, якія дазваляюць ужываць абмежавальныя дзеянні ад імя ўрадаў краінаў.

То бок, гэта не толькі санкцыі ад Міжнароднага алімпійскага камітэту ці міжнародных федэрацыяў, гэта яшчэ і прыпыненне руху таталітарных рэжымаў праз дзяржаўныя структуры, што прадугледжвае ўжо і эканамічныя, і візавыя абмежаванні.

То бок, калі Арына Сабаленка едзе на турнір і мы не можам нічога з гэтым зрабіць, бо турнір прыватны і яна выступае там індывідуальна, як прадстаўніца Беларусі, а не нейтральная спартоўка, але яе грамадская пазіцыя ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, як мы ведаем, лаяльная, то будзем разглядаць магчымасць анулявання яе візы. І тым самым задзейнічаць санкцыі, якія не ў сілах увесці ні міжнародныя федэрацыі, ні Міжнародны Алімпійскі камітэт.

Каб не было гэткіх лазеек санкцыйных, бо яны, насамрэч, існуюць. Мы ведаем, што так ці інакш працягваюць выступаць і беларускія і расiйскія спартоўцы, падпісанты ліста за Лукашэнку і тыя, падтрымлівае вайну, сваіх «братушак баявых». Такіх атлетаў на міжнароднай арэне быць не павінна і мы распрацавалі сістэму эфектыўных санкцыяў.

Але ў той жа самы час імкнемся як мага хутчэй легалізаваць спартcменаў, якія выступілі супраць вайны, супраць дыктатуры і прасоўваем іх удзел у спаборніцтвах. Як раз сістэма эфектыўных санкцыяў прадугледжвае допуск спартоўцаў, якія выказалі сваю грамадскую пазіцыю, – сказаў Апейкiн.