Усе навіны

Томас Бах: «Пытанне ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах трэба аддзяляць ад санкцыяў у дачыненні да іх урадаў»

7 снежня 2022, 18:38

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах падзяліўся меркаваннем пра адхіленне беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Былі дыскусія і сур'ёзныя кансультацыі, якія мы вядзём з лютага, з удзелам міжнародных федэрацый, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і спартсменаў.

Зараз рыхтуемся да наступных кансультацый у пятніцу на алімпійскім саміце.

Падчас сённяшніх абмеркаванняў санкцыі ў дачыненні да ўрадаў Расіі і Беларусі не выклікалі пытанняў, мы атрымалі поўную падтрымку. Яны мусяць заставацца.

Але ў нас была дыскусія пра тое, які ўплыў гэтая сітуацыя аказвае на спартсменаў. Я не стамлюся паўтараць, каб усім было зразумела: пытанне ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах трэба аддзяляць ад санкцыяў у дачыненні да іх урадаў.

Пытанне ўдзелу спартсменаў не можа быць часткай санкцый, бо спартсмены не могуць быць пакараныя за рашэнні сваіх дзяржаў. Пытанне ўдзелу спартоўцаў было заўсёды пра «ахоўныя меры», а не пра санкцыі, каб захаваць цэласнасць спаборніцтва і гарантаваць бяспеку спартоўцаў гэтых краін», – сказаў Бах.