Усе навіны

Кіраўнік МЗС Украіны Кулеба: «Расія забіла 184 украінскіх спартоўцы і цяпер Бах цытуе Макрона, які сказаў, што «спорт не варта палітызаваць»

9 снежня 2022, 08:15

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба раскрытыкаваў заяву прэзідэнта МАК Томаса Баха аб тым, што на Алімпіядзе-2024 у Парыжы павінны ўдзельнічаць усе спартоўцы.

«З лютага Расія забіла 184 украінскіх спартоўцаў. І зараз спадар Бах цытуе Эмануэля Макрона, які нібыта сказаў, што «спорт не варта палітызаваць», а да спартоўцаў з Украіны, Расіі і Беларусі трэба ставіцца аднолькава.

Выкарыстоўваць спорт для адбельвання ваенных злачынстваў – гэта агідна», – напісаў Кулеба.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com