Усе навіны

Уладзімір Зяленскі: «Расчараваны намерам вярнуць спартсменаў з Беларусі і Расіі на міжнародныя спаборніцтвы»

14 снежня 2022, 20:20

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў магчымае вяртанне беларусаў і расіян на міжнародную арэну.

«З лютага 184 украінскія спартоўцы загінулі ад дзеянняў Расіі, а сама яна выкарыстоўвае спорт у прапагандысцкіх мэтах. Сказаў пра гэта падчас размовы з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам. А таксама заклікаў МАК спрыяць аднаўленню разбуранай Расіяй спартыўнай інфраструктуры Украіны. Справядлівым адказам для краіны-тэрарыста можа быць толькі поўная ізаляцыя на міжнароднай арэне. У прыватнасці, гэта тычыцца і міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Расчараваны намерам вярнуць спартсменаў з Беларусі і Расіі на міжнародныя спаборніцтвы. Пакуль Расія знішчае мірнае жыццё - толькі поўная ізаляцыя», - сказаў Зяленскі.

Алімпійскі камітэт ЗША падтрымаў ідэю допуску расіян і беларусаў на Алімпіяду-2024 пад нейтральным сцягам.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com