Усе навіны

У ЗША прынялі законапраект пра роўную зарплату жанчынам і мужчынам у нацыянальных зборных

24 снежня 2022, 15:10

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект пра роўную аплату жанчынам і мужчынам у нацыянальных зборных.

Раней акт быў аднагалосна прыняты Сенатам, а цяпер скіраваны на подпіс прэзідэнта Джо Байдэна.

Закон прадугледжвае, што спартсмены, якія прадстаўляюць ЗША на міжнародным узроўні, атрымаюць роўную заработную плату для свайго віду спорту, незалежна ад полу.

Акт ахоплівае больш за 50 відаў спорту, выкананне закона будзе кантраляваць НАК ЗША.