Усе навіны

Апейкін пра магчымае зняцце МАКам міжнароднага бана: «Яны ствараюць вялізарны крок да нармалізацыі захопніцкай вайны і знішчэння Украіны, нармалізацыі таталітарызму»

27 студзеня 2023, 13:25

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў заяву МАК пра магчымае зняцце міжнароднага бана з беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Мала хто разумее сапраўдную вялікую пагрозу ад нядаўняй заявы МАК. Так, гэта яшчэ пакуль толькі заява, не рашэнне, таму ў нас ёсць час.

МАК прапанаваў не дапускаць спартоўцаў з Беларусі і Расіі, якія адкрыта падтрымалі вайну. Усе астатнія – калі ласка. Актыўная спартыўна грамадскаць адразу ўключылася ў складанне нейкіх спісаў, базаў з доказамі і г.д. Але ж гэта чысты падманны манеўр ад МАК, замыльванне вачэй, бо цалкам адцягвае ўвагу ад галоўнага: атлеты з Беларусі і Расіі ў асноўнай масе будуць дапушчаны.

І тут пагроза не ў тым, што мы ўбачым спартоўцаў на гульнях (некаторых мы і так бачым). Размова ўвогуле не пра спорт і спартоўцаў. Не думайце, што расейскае лобі ўклала шальныя сродкі, каб нехта там паплаваў ці пабегаў.

МАК сваім рашэннем стварае вялізарны крок да нармалізацыі захопніцкай вайны і знішчэння Украіны, нармалізацыі таталітарызму. Гэты прэцыдэнт – мажлівацсь вярнуць «русский мир» у глабальную камунікацыю. Бо далей пойдзе па ланцугу. Чым, напрыклад, ад спартоўцаў адрозніваюццы вучоныя, дзеячы культуры, бізнэсоўцы, дэпутаты? Бо па такой жа логіцы, якую транслюе МАК, яны таксама не вінаватыя ў рашэннях свайго ўраду. А потым неўзабаве паўстане пытанне і зняцца санкцый, бо ад іх «церпяць дзеці, яны не вінаватыя». Ствараецца так званае «вакно Авертона».

Гэта вельмі небяспечны прэцыдэнт, на які трэба глядзець больш шырока, чым проста як на спартыўнае рашэнне. Гэта глабальная пагроза для каштоўнасцяў міру і свабоды.

UPD: Гэта ж самае рашэнне сення падтрымалі і Еўрапейскія алімпійскія камітэты (EOC).

Дзесці ўсміхнуўся Пуцін», – напісаў Апейкін.