Усе навіны

Народны дэпутат Украіны Белянюк: «Не разумею, як расіяне і беларусы могуць выступаць пад нейтральным сцягам, які ў іх заплямлены крывёй тысяч украінцаў»

28 студзеня 2023, 15:59

Алімпійскі чэмпіён па барацьбе і народны дэпутат Жан Белянюк адрэагаваў на магчымае вяртанне расіян і беларусаў у міжнародныя спаборніцтвы.

«Я асуджаю ўсе гэтыя заявы Міжнароднага алімпійскага камітэту. Наогул не разумею, як яны могуць выступаць пад нейтральным сцягам, які ў іх заплямлены крывёй тысяч украінцаў. Як іншым спартоўцам выступаць, не толькі ўкраінцам, стаяць побач з імі. Я не ўяўляю, як ім ціснуць рукі. А яны стаяць вакол Пуціна на Лужніках у Дзень Расіі і расказваюць аб тым, як яны моцныя.

Усе гэтыя рэчы не ўкладаюцца ў розум адэкватнага чалавека. Усе мы спадзяемся, што яны не будуць дапушчаныя да міжнароднага спорту, але для гэтага трэба зрабіць шмат працы», – сказаў Белянюк.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.