Усе навіны

Апейкін пра магчымасць допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы: «Бах са сваёй «аб'яднаўчай сілай спорту» паўтарае лёс Фазеля»

28 студзеня 2023, 22:48
1

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў заяву МАК пра магчымае зняцце міжнароднага бана з беларускіх і расійскіх спартсменаў.

«Дэжавю.

Я памятаю, як у 2020 годзе тагачасны старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль упарта сцвярджаў, што чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі адбудзецца без варыянтаў. Хакей і чэмпіянат, на яго думку, мусілі быць той кропкай, якая павінна была б аб'яднаць беларускі народ. Так абгрунтоўвалася ягоная пазіцыя на карысць правядзення. Чэмпіянат, вядома, у Беларусі не адбыўся. Фазэль зышоў з хакею з знішчанай ушчэнт рэпутацыяй.

Зараз ягоны лёс паўтарае Томас Бах са сваёй «абʼяднаўчай сілай спорту», – напісаў Апейкін.