Усе навіны

Расійскі публіцыст Няўзораў: «Расійскія спартсмены павінны спазнаць усе радасці ізгойства і ізаляцыі разам са сваёй краінай»

29 студзеня 2023, 09:03

Расійскі публіцыст Аляксандр Няўзораў падтрымаў пазіцыю Уладзіміра Зяленскага адносна вяртання расіян і беларусаў да міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

«Зяленскі мае рацыю. Спорт – гэта забава цывілізаванага свету, да якога Расія больш не адносіцца. Яе спартсмены павінны спазнаць усе радасці ізгойства і ізаляцыі разам са сваёй краінай.

Ды і навошта ім заходні свет, навошта ўдзел у яго забаўках? Фігурыстам і футбалістам трэба авалодваць рамяством пляцення лапцей і вучыць акафісты, не адцягваючыся на заходнюю скручу.

Калі ж жаданне скакаць, катацца і штурхаць мячык непераможна – то пытанне ўдзелу ў «вялікім спорце» павінна вырашацца праз адмову ад расійскага грамадзянства», - напісаў Няўзораў.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.