Усе навіны

Дарадца кіраўніка офіса Зяленскага Падаляк: «МАК прасоўвае чалавеканенавісніцкую палітыку РФ»

29 студзеня 2023, 15:48
4

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў на магчымае вяртанне расіян і беларусаў на міжнародныя спаборніцтвы.

«МАК прапануе свету прасоўванне гвалту, масавых забойстваў, разбурэнняў. І таму настойвае, што расійскія спартсмены павінны ўдзельнічаць у спаборніцтвах як безумоўныя «паслы смерці»...

Спорт не бывае па-за палітыкай — спорт прасоўвае яе. Такім чынам, МАК прасоўвае чалавеканенавісніцкую палітыку РФ», — напісаў Падаляк.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.