Усе навіны

«Мы не хочам караць чэшскіх спартсменаў за расійскую агрэсію». Чэхія не будзе байкатаваць Алімпіяду-2024 у выпадку допуску расіян і беларусаў

3 лютага 2023, 16:50

Алімпійскі камітэт Чэхіі не разглядае магчымасць байкоту Алімпіяды-2024 у Парыжы ў выпадку допуску расіян і беларусаў.

«Для нас пра байкот не можа быць і гаворкі, паколькі мы не хочам караць чэшскіх спартсменаў за расійскую агрэсію.

Мы прынеслі прабачэнні спартсменам за байкот Алімпійскіх гульняў 1984 года ў Лос-Анджэлесе і, вядома, не хочам паўтараць вопыт камуністычнай эпохі, які расчароўвае.

Усе дыскусіі наконт удзелу або адсутнасці расійскіх і беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе толькі пачаліся.

Вырашальнае значэнне будзе мець пазіцыя міжнародных спартыўных федэрацый», – гаворыцца ў паведамленні.