Усе навіны

Супрацоўнік дзяржТБ Стула пра магчымае зняцце міжнароднага бана: «Пайшлі размовы пра байкоты, як быццам усе забылі халодную вайну, калі перапрашалі перад спартсменамі»

1 сакавіка 2023, 18:56

Супрацоўнік дзяржТБ Мікалай Стула пракаментаваў магчымае зняцце міжнароднага бана з беларускіх спартсменаў, а таксама магчымы байкот некаторымі краінамі Алімпійскіх гульняў у Парыжы пры допуску беларусаў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Міжнародны алімпійскі камітэт на чале з Томасам Бахам у апошнія тыдні стаў разумець, што трэба вяртаць Беларусь і Расію ў міжнародныя спаборніцтвы, каб спартсмены маглі заваёўваць ліцэнзіі, і Гульні ў Парыжы праз паўтара гады выглядалі паўнавартасна.

Але не так проста выцягнуць спорт з палітыкі, прымусіць працаваць яго аб'яднаўчую функцыю не так проста. Пайшлі размовы аб стварэнні пратэстных кааліцый, пайшлі размовы пра байкоты, нібыта ўсе забылі халодную вайну 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі давялося прасіць прабачэння ў спартсменаў за зламаныя кар'еры», – сказаў Стула.