Усе навіны

Навоша пра сітуацыю ў Беларусі: «Гэта форма грамадзянскай вайны»

12 сакавіка 2023, 16:45
2

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша выказаўся пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.

– Як бы ты ацаніў стан унутры Беларусі? Як адчай?

– Ну так, даволі моцная дэпрэсія. Такі посттраўматычны сіндром, мусіць, бывае не толькі ўдзельнікаў войн, хоць гэта будзе несправядліва параўноўваць цалкам з вайной. Але гэта таксама форма грамадзянскай вайны. Тое, што адбываецца ў Беларусі.

І ёсць таксама моцная атамізацыя, яна зноў вярнулася. То бок, у чым ізноў жа быў фазавы пераход: беларусы як постсавецкія людзі вельмі атамізаваныя, недаверлівыя, вельмі слаба здольныя аб’ядноўвацца. Гэта як бы такая такая ўласцівасць, якая ўсіх здзівіла. Людзі ў дварах аб’ядноўваліся, і дваровыя мерапрыемствы знішчалі ледзь не ў першую чаргу, бо гэта падавалася вельмі небяспечна. Калі проста пазнаёміліся суседзі і нешта замышляюць, і нешта спрабуюць рабіць.

– Я назірала шмат гадоў за тым, што адбываецца ў Беларусі, разумеючы, што ў параўнанні з Расіяй, гвалт заўсёды быў там. Вы былі на крок наперадзе. Але я назірала на рэакцыю беларускай супольнасці, крэатыўнага класа і гэтак далей. Ніхто не пратэставаў, людзі галасавалі нагамі – з'язджалі. Што змянілася ў 2020 годзе? Чаму на гэты раз беларусы павялі сябе па-іншаму?

– Некалькі рэчаў. Ключавы фактар гэта тое, што зараз беларусы ведаюць, што яны большасць. Няма больш такога, што я ў Расіі часта чуў: «Так, я супраць Пуціна, а сэнс нешта рабіць?» Гэта дэманстратыўная такая рэч.

А як толькі ты разумееш, што людзі гатовыя, людзі раптам паглядзелі вакол сябе і зразумелі, што ўвогуле лукашыстаў вельмі мала і ўсе хочуць жыць нармальна. І з тым, што ў іх аднялі правы, уласцівыя чалавеку, яны не вельмі згодны і шмат хто не згодны, так, гэта падштурхнула людзей да дзеяння. Гэта было такім каталізатарам.

– А чым ён перастаў задавальняць?

– А ён не вельмі задавальняў. Па маіх асабістых ацэнках, яны могуць быць няправільнымі. Ужо на выбарах 2010 году Лукашэнка не меў большасці і проста звыкла маляваў [вынікі].

– А далей была ўнутраная міграцыя або знешняя?

– Не, проста беларусам было складана зразумець, што мы большасць. Чаму дыктатарскія рэжымы баяцца вулічных мерапрыемстваў? Людзі проста паглядзяць па баках: «Блін, нас шмат увогуле», – сказаў Навоша.