Усе навіны

Дзмітрый Навоша: «Калі беларусы могуць абраць сабе мадэль смартфона, то можа быць, кагосьці ва ўладзе яны таксама могуць абраць»

12 сакавіка 2023, 18:44

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша распавёў пра феномен 2020 года ў Беларусі.

– Разбіраючы феномен 2020 года ў Беларусі, здаецца, што свабодныя медыя прабіліся скрозь асфальт, у які ўсіх закатаў Лукашэнка, лукашэнкаўскі рэжым, і гэта дапамагло беларусам усё ж усвядоміць, што ў іх ёсць нейкія правы.

Калі яны могуць абраць сабе мадэль смартфона, то можа быць, кагосьці ва ўладзе яны таксама могуць абраць. У іх усё ж гэтае права існуе, нягледзячы на тое, што ніколі яны гэтым правам не карысталіся.

– Як ты ацэньваеш вынік выбараў? Колькі набрала Ціханоўская, колькі Лукашэнка?

– Платформа «Голас» у матэматычна значнай выбарцы даказвае, што Ціханоўская не проста прайшла ў другі тур, яна выйграла выбары. Яна выйграла ў першым туры, яна набрала 50+ працэнтаў галасоў. Вядома ж, у Лукашэнкі была свая значная падтрымка, яна ў выніку застаецца, яна вымяраецца дзясяткамі працэнтаў, можа быць 20, можа быць 25. Некаторыя асабліва скептычна настроеныя кажуць пра 30% падтрымкі Лукашэнкі, але гэта ўсё роўна значна менш за большасць, – сказаў Навоша. .