Усе навіны

Анатоль Котаў: «Рашэнне, якое вынес МАК – гэта крок у бок латэнтных Z-спартсменаў»

29 сакавіка 2023, 17:57

Былы генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў пракаментаваў рэкамендацыю МАК міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць расійскіх і беларускіх спартсменаў.

«Я б вылучыў ініцыятыву міністра спорту Польшчы, які прапанаваў для спартсменаў з РФ і РБ, якія адкрыта выказваюць антываенную пазіцыю, стварыць асобную каманду. Гэта было б ясна, дакладна і зразумела.

А пакуль тое рашэнне, якое вынес МАК, гэта такі крок у бок латэнтных Z-спартсменаў.

Праўда, у наш час карэктывы ў дадзенае рашэнне могуць быць унесены зусім раптоўна. Напрыклад, улічваючы апошнія падзеі з абяцанай перакідкай ядзернай зброі», – сказаў Котаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.