Усе навіны

Томас Бах: «МАК атрымаў ліст з подпісамі прэзідэнтаў усіх пяці кантынентальных асацыяцый, які вітае рэкамендацыі па абароне аўтаноміі спорту»

30 сакавіка 2023, 20:00

Прэзідэнт МАК Томас Бах расказаў пра рэакцыю кантынентальных асацыяцый на рэкамендацыі федэрацыям вярнуць беларусаў і расіян у міжнародны спорт у нейтральным статусе.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

«Учора позна ўвечары мы атрымалі з гэтай нагоды ліст, падпісаны прэзідэнтамі ўсіх пяці кантынентальных асацыяцый, якія прадстаўляюць усе 206 НАК. У ім вітаюцца рэкамендацыі МАК па абароне аўтаноміі спорту. Гэта пацвярджае, што міжнародны спорт прымае спартсменаў з усіх краін.

Камісіі спартсменаў з Азіі і Афрыкі таксама вітаюць рэкамендацыі. Некаторыя асацыяцыі хочуць, каб мы пайшлі яшчэ далей, дазволіўшы спартсменам з расійскімі і беларускімі пашпартамі выкарыстоўваць іх нацыянальныя сцягі і гімны», – сказаў Бах.