Усе навіны

Экс-кіраўнік ФХБ Баскаў – імаверны новы ўласнік гіганцкай сонечнай станцыі ў Чэрыкаве («Наша Нiва»)

18 красавіка, 17:03

Непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандаренка, Дзмітрый Баскаў верагодны новы ўласнік сонечнай станцыі ў Чэрыкаве. Такімі звесткамі валодае «Наша Нiва».

Сонечная станцыя на 109 МВт уведзена ў эксплуатацыю ў 2021 годзе ў Чэрыкаўскім раёне. Нядаўна рэжым Лукашэнкі адабраў яе ў брытанскага фундатара Кіабода Тутаняна Машада. Цяпер станцыя арыштавана і выстаўлена на продаж.

Як паведамляе выданне, цяпер найбольш верагодны новы ўласнік станцыі – Дзмітрый Баскаў, які шукае на гэты праект фінансаванне ў беларускіх банках.