Усе навіны

Бодзібілдар з Глыбокага Шарабайка пераведзены ў СІЗА-2 Віцебска

31 сакавіка 2023, 13:43

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», вядомы бодзібілдар з Глыбокага Аляксандр Шарабайка пераведзены ў СІЗА-2 Віцебска.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць абразу Лукашэнкі.

Нагадаем, што Шарабайка быў затрыманы 13 сакавіка ў Глыбокім. Ён асуджаны на 10 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Тэлефоны ў Аляксандра і яго жонкі Алены адабраны.

Пасля падзеяў 2020 года Шарабайку ўжо затрымлівалі і адпраўлялі на суткі некалькі разоў.