Усе навіны

Мінскі фітнес-клуб «Трайпла» Чыжа прадалі амаль за 3 млн долараў з 4-й спробы

15 красавіка 2023, 08:48

Мінскі фітнес-клуб «Трайпла» прадалі на аўкцыёне. Адным з заснавальнікаў «Трайпла» з'яўляецца былы ўладальнік мінскага «Дынама» Юрый Чыж.

Чацвёрты аўкцыён па продажы адбыўся 14 красавіка, і фітнес-цэнтр быў прададзены за 8 475 980 беларускіх рублёў (2 895 790 долараў па курсе на 15 красавіка – Tribuna.com). Пакупніком стала ТАА «Белфарм-Медыка».

Адзначым, што ў пачатку лютага гэтага года пачатковы кошт аб'екта знізіўся на 500 тысяч долараў і склаў крыху больш за 12 млн беларускіх рублёў. Першапачаткова за Evo wellness club прасілі 13,3 млн. беларускіх рублёў. На аўкцыён ад 14 красавіка пачатковы кошт знізіўся да 9 343 600 беларускіх рублёў.

Летась уласнік Evo wellness club вырашыў прадаць яго з аўкцыёну. Першыя таргі прызначылі на 5 студзеня

Evo wellness club – вялікі комплекс плошчай звыш 4 тыс. «квадратаў» з фітнес-цэнтрам, спа-зонай, басейнам, салонам прыгажосці, рэстаранам і іншымі ўстановамі.

Нагадаем, што 13 лютага стала вядома, што Юрыя Чыжа прыгаварылі да 3,5 гадоў пазбаўлення, аднак ад адбывання тэрміну ў калоніі яго вызвалілі – ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання тое, што ён ужо адседзеў.