Усе навіны

Юрыю Чыжу далі 3,5 года калоніі

13 лютага 2023, 15:59
1

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвясцілі прысуд па справе экс-уладальніка мінскага «Дынама» Юрыя Чыжа. Яму прысудзілі 3,5 года калоніі.

Як вынікае з прысуду, які зачытаў суддзя Валеры Есьман, ад калоніі Юрыя Чыжа вызвалілі – ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання тое, што ён ужо адседзеў.

Пасля суду Чыж збіраецца заставацца ў Беларусі.

Уладзімір Япрынцаў на суд ней прыйшоў, яго адвакат таксама.

Нагадаем, што бізнесоўцу інкрымінаваныя ч.2 артыкула 424 («Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі»), ч.2 артыкула 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021»)), ч.2 артыкула 235 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), а таксама ч.4 артыкула 209 («Махлярства»).