Усе навіны

Гулец «Нафтана» Калядка: «На матч з «Тарпеда-БелАЗ» ехалі гуляць на перамогу»

13 траўня, 18:55

Гулец «Нафтана» Міхаіл Калядка падзяліўся меркаваннем пра матч з «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).

– Ехалі гуляць на перамогу. Забілі хуткі гол, пасля чаго аддалі ініцыятыву суперніку. «Тарпеда» больш валодала мячом, мы ж гулялі другім нумарам на контратаках. Так атрымалася, што прапусцілі мяч у распранальню. І ў канцоўцы гульні яшчэ адзін... У выніку прайгралі. Што тут яшчэ сказаць...

– Не ўдаецца пакуль перамагчы-5 нічыіх, 3 паразы. Як будзеце пераломваць гэтую сітуацыю?

– Мы на кожную сустрэчу выходзім з мэтай перамагчы. Пры добрай гульні з двума «Дынама» і БАТЭ дзесьці не пашанцавала, згулялі ў нічыю. І сёння забей з трох момантаў адзін ці два галы, былі б усе шанцы, каб павезці тры ачкі. Нашы перамогі яшчэ наперадзе. Галы ёсць, засталося рэалізоўваць моманты, якія мы ствараем.

– Пасля другога прапушчанага мяча паміж Харытонавічам і Мідо ўзнікла слоўная сварка. На правах капітана, як ацэніце дадзены эпізод?

– Працоўны момант, эмоцыі. Ніхто не хоча прайграваць, за кошт гэтага трохі завяліся. Усё нармальна, ніякіх праблем няма.

– Вы штатны выканаўца стандартаў. Што, пакуль не атрымліваецца, каб рэгулярна з вашых падач забіваліся галы?

– Пакуль не ідзе. Не можам забіць. На трэніроўках шмат часу ўдзяляем стандартным палажэнням. Гэта тое, над чым нам трэба яшчэ працаваць.

– Першы матч у складзе вашага клуба правёў пачатковец Дамінік Дзінга. Як яго прынялі ў калектыве?

– Праблем з тым, каб уліцца ў калектыў, калі ты добры хлопец і кваліфікаваны футбаліст, у нас няма. Думаю, яму прыемна знаходзіцца і гуляць за нас, – сказаў Калядка.