Усе навіны

Кавальчук адышоў ад спраў DMedia, праект існуе на грошы Драгуна і Дзмітрыева

23 траўня, 20:37

Паводле звестак Tribuna.com, яшчэ ў 2023 годзе так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук адышоў ад спраў аматарскага DMedia з расійскай медыялігі і сёння не мае да яе ніякага дачынення.

Як кажуць інфармаваныя суразмоўцы, Кавальчук «дапамог» толькі на пачатковым этапе, ужыўшы адміністрацыйны рэсурс, каб выключыць з гульні ФК «Інформ» – канкурэнта, які таксама імкнуўся ў расійскую медыялігу.

Сёння справы праекта вядуць сузаснавальнікі DMedia Платон Дзмітрыеў і Станіслаў Драгун. Па інфармацыі Tribuna.com, Кавальчук не дапамагаў ні з арэндай стадыёна «Дынама», на якім каманда часам праводзіць матчы, ні з іншымі выдаткамі. Грошы расходуюць выключна былы гулец БАТЭ і былы супрацоўнік барысаўскага офіса.