Усе навіны

Жыру абвясціў, што летам пакідае – гулец пераходзіць у МЛС

13 траўня, 18:20

Форвард «Мілана» Аліўе Жыру абвясціў, што пакідае клуб у канцы бягучага сезона.

«Я сёння тут, каб паведаміць вам, што наступныя 2 гульні будуць апошнімі для мяне ў футболцы «Мілана». Мая кар'ера працягнецца ў МЛС.

Я вельмі ганаруся тым, што я зрабіў тут у «Мілане» на працягу гэтых сезонаў.

Гэта добры час, каб зрабіць аб'яву. Прабачце, я крыху эмацыйны. Мая гісторыя з «Міланам» заканчваецца сёлета, але Мілан назаўжды застанецца ў маім сэрцы», – сказаў Жыру.

Раней з'явілася інфармацыя, што Жыру падпісаў пагадненне з «Лос-Анджэлесам» тэрмінам да снежня 2025 года.

37-гадовы французскі форвард выступаў у складзе «расанеры» з ліпеня 2021 года. За 3 гады ў складзе Мілана футбаліст згуляў 130 матчаў, забіў 48 мячоў і аддаў 19 асістаў. Статыстыка гульца тут.