Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Калі мы не выйграем у матчы з «Тотэнхэмам» – мы не выйграем АПЛ»

13 траўня, 17:40

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла напярэдадні матчу супраць «Тотэнхэма» падзяліўся думкамі пра барацьбу за чэмпіёнскі тытул АПЛ.

«Усё дастаткова відавочна. Калі мы не выйграем у матчы з «Тотэнхэмам» – мы не выйграем Прэм'ер-лігу.

Неабходна быць напружанымі і засяроджанымі. Калі мы згуляем у гэтым матчы спакойна – гэта будзе вялікая памылка.

Яны («Тотэнхэм» – заўв.) збіраюцца гуляць за кваліфікацыю ў Лігу чэмпіёнаў. У нас таксама ёсць вялікая мэта», – сказаў Гвардыёла.

«Гараджане» адстаюць ад «Арсенала» ў турнірнай табліцы АПЛ на адно ачко і маюць на 1 згуляны матч менш. Па розніцы забітых і прапушчаных мячоў «кананіры» апярэджваюць «Сіці» на 3 галы.

Матч «Тотэнхэм» – «Манчэстэр Сіці» адбудзецца 14 траўня, пачатак матча ў 22:00.