Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Кавалевіч пінжак скідае і радуецца... Гэта эмоцыі, футбол. У гэтым нічога дрэннага няма»

13 траўня, 17:04

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма ацаніў ролю Ігара Кавалевіча для клуба, а таксама пракаментаваў яго выдалення.

– Самі разумееце, Ігар Мікалаевіч – харызматычная фігура. Для клуба ён многае вырашае і ў патрэбны момант заўсёды знаходзіць пэўныя рашэнні, якія дазваляюць страсянуць каманду і ўзмацніць яе дзеянні. Наступная гульня [супраць «Славіі» ў вышэйшай лізе – Tribuna.com] паказала, што Ігар Мікалаевіч можа на трыбуне пасылаць станоўчыя флюіды для таго, каб каманда перамагала.

Вядома, момант з выдаленнем непрыемны. Там ужо разляцеліся ўсякія мемы па Інтэрнэце,але гэтыя словы [Кавалевіча – Tribuna.com] былі ўжо пасля выдалення. Калі ён святкаваў гол, нічога звышнатуральнага, напэўна, не было. Прынамсі, я не заўважыў. Гэта нармальна. Ігар Мікалаевіч альбо пінжак скідае і радуецца... гэта эмоцыі, футбол. У гэтым нічога дрэннага няма.

Скажу, што цяпер Гродна жыве футболам. Усе гарады святкавалі Дзень Перамогі. Калі Ігар Мікалаевіч зʼявіўся на плошчы, там канцэрт спынілі, усе фатаграфаваліся з Ігарам Мікалаевічам. Таму на самай справе фігура галоўнага трэнера для каманды і горада вельмі важная, – сказаў Суліма.