Усе навіны

Германія забароніць расійскім спартсменам заязджаць на тэрыторыю краіны для ўдзелу ў спаборніцтвах

10 красавіка 2023, 12:52

Міністр унутраных спраў Германіі Нэнсі Фэзер заявіла пра намер забараніць уезд на тэрыторыю краіны расійскім спартсменам.

Пра гэта паведаміла нямецкае выданне ntv са спасылкай на Funke.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту. 28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

«Краіны, у якіх праходзяць буйныя спартыўныя мерапрыемствы, не нямоглыя. Яны могуць кантраляваць удзел расіян у спаборніцтвах праз выдачу віз. Калі мы арганізуем міжнародныя спаборніцтвы ў Германіі, то зможам задзейнічаць адпаведныя механізмы.

Прапанаваць распальвальніку вайны Пуціну сцэну для прапаганды – значыць здрадзіць усім каштоўнасцям спорту», – лічыць Фэзер.

Нагадаем, раней Федэрацыя фехтавання Германіі адмовілася ад правядзення Кубка свету па рапіры сярод жанчын з-за рашэння Міжнароднай федэрацыі фехтавання па допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў.