Усе навіны

Спартсменка з Беларусі: «Квітнеюць даносы – любы можа пазайздросціць і напісаць, што ты не ў захапленні ад бульбянога караля»

24 траўня 2023, 16:50

24-гадовая беларуская спартоўка пагадзілася ананімна расказаць «Новой газете. Еўропа» пра тое, якая зараз атмасфера ўнутры спартыўнай супольнасці ў Беларусі.

– Жыццё тут вельмі змянілася. У спартыўных колах квітнеюць пышным колерам даносы. Любы можа проста пазайздросціць і напісаць куды трэба, што ты не ў захапленні ад бульбянога караля. Ты ўвесь час у напружанні. Таму што быць лаяльным да ўлады тут стала значна важней, чым быць прафесійным.

Часам я нешта абмяркоўваю з дзяўчынкамі, кажу, у якой мы апынуліся задніцы, а потым прыходжу дадому і злуюся на сябе: «А прамаўчаць не магла? Дзе гарантыя, што заўтра на цябе не данясуць?»

Канешне, я задумвалася пра тое, каб з'ехаць, але я гляджу на досвед нашых хлопцаў і бачу: многія, хто выступіў тут з пратэстам, засталіся за мяжой непрыкаянымі. МАК не дапамагае нават ім: тым, хто так адчайна змагаўся з дыктатурай. Яны засталіся адны. Тое, да чаго яны ішлі ўсё жыццё, выкінута ў кошык. Так, з чыстым сумленнем, але наўрад ці гэта варта загубленага жыцця, – падзялілася спартсменка.