Усе навіны

У Салігорску пры рамонце спарткомплексу загінуў працоўны

17 чэрвеня, 13:45

Сёння, 17 чэрвеня, падчас правядзення планавых работ у спарткомплексе «Шахцёр» у Салігорску загінуў 56-гадовы рабочы.

Як паведамляе так званы следчы камітэт, падчас рамонту зламаўся металічны гідрапад'ёмнік. У выніку калыска з двума працоўнымі перакулілася.

Мужчыны (40 і 56 гадоў), былі прышпілены тросам і знаходзіліся ў касках, але атрымалі цяжкія траўмы. Рабочых даставілі ў бальніцу, аднак 56-гадовага жыхара Салігорска выратаваць не ўдалося.

На месцы здарэння працуе следчая група, прыцягнуты эксперты і інспекцыя па ахове працы. Вядзецца праверка, апытанне відавочцаў, выняцце дакументацыі.