Усе навіны

Сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ: «Верагодна, што МАК атрымае рэкамэндацыю ПАРЕ адносна нядопуску расійскіх і беларускіх спартсменаў»

18 чэрвеня, 16:51

Член украінскай дэлегацыі ў ПАРЕ Яўгенія Краўчук расказала пра пленарную сесію, на якой будзе разглядацца рэзалюцыя па нядопуску расійскіх і беларускіх атлетаў на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.

«Прыбыла ў Страсбург на чэрвеньскую пленарную сесію Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Наперадзе важны для Украіны тыдзень.

Ёсць сур'ёзная задача – правядзенне дэбатаў па тэрміновай працэдуры і прыняцці рэзалюцыі адносна няўдзелу расійскіх і беларускіх атлетаў на Алімпіядзе-2024 у Парыжы, якую рыхтуе Камітэт ПАРЕ па культуры, адукацыі, медыя і спорце, які прадстаўляю я.

Папярэдні драфт рэзалюцыі ўжо напоўнены моцнымі фармулёўкамі, а таму верагодна, што МАК атрымае рэкамендацыю ПАРЕ адносна нядопуску расійскіх і беларускіх спартсменаў», – напісала Краўчук.

Рашэнне пра удзел спартсменаў з пашпартамі Расіі і Беларусі будзе прынята за год да старту Алімпіяды.

Гульні ў Парыжы стартуюць 26 ліпеня 2024 года.