Усе навіны

6 прадстаўнікоў Расіі ў МАК падтрымліваюць вайну або з'яўляюцца прадстаўнікамі мілітарных фарміраванняў

19 чэрвеня, 10:37

6 прадстаўнікоў Расіі ў Міжнародным алімпійскім камітэце (МАК) падтрымліваюць вайну або з'яўляюцца прадстаўнікамі мілітарных фармаванняў, гаворыцца ў расследаванні Tribuna.com.

Tribuna.com праверыла публічную дзейнасць прадстаўнікоў Расіі ў МАК і выявіла, што яны падтрымліваюць уварванне ва Украіну.

Алена Ісінбаева мае дзейнае званне маёра, якое лічыцца на сайце ЦСКА. Шаміль Тарпішчаў напрамую падтрымліваў мабілізацыю і выступаў за стварэнне добраахвотніцкіх атрадаў сярод прафесійных спартсменаў.

Аляксандр Папоў арганізаваў і прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця чэмпіянату Расгвардыі па плаванні, кубак у якім названы ў гонар яго самога.

Станіслаў Пазнякоў падтрымаў мабілізацыю, прыняў удзел ва ўзнагароджанні вайскоўцаў ЦСКА, мае дзейнае званне падпалкоўніка.

Радзівон Плітухін – генеральны сакратар АКР, арганізацыя ўзнагародзіла вайскоўцаў ЦСКА.

Уладзімір Лісін – яго прадпрыемствы пастаўляюць сталь для расійскага ваенна-прамысловага комплексу, уключаючы танкавае прадпрыемства «Уралвагонзавод» і прадпрыемствы па вытворчасці ядзернай зброі.

Усе вышэйпералічаныя факты з'яўляюцца прамым парушэннем умоў МАК для допуску расіян:

– спартсмены і персанал, якія актыўна падтрымліваюць вайну, не могуць выступаць. Гэта датычыцца ўсіх на кантракце з арміяй ці іншымі дзяржаўнымі ўстановамі бяспекі;

– усім расійскім і беларускім вайскоўцам і асобам, якія маюць дачыненне да дзяржаўных установаў бяспекі, нельга выступаць.

Tribuna.com звярнулася ў МАК з просьбай пракаментаваць наяўнасць гэтых асоб у сваіх камітэтах.

МАК гэты запыт праігнараваў.