Усе навіны

Томас Бах: «Арганізацыя Расіяй палітызаваных спаборніцтваў паміж краінамі БРІКС і ШАС стане крокам да немагчымасці сусветных Алімпійскіх гульняў»

23 чэрвеня, 23:59

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах пракаментаваў прапанову Расіі арганізаваць спаборніцтвы паміж краінам БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія павінны стаць альтэрнатывай для Алімпіяды.

«Расійскі ўрад абвінавачвае нас у дзеяннях, якія супярэчаць палітычнаму нейтралітэту, і ў той жа час гэты ж урад бессаромна спрабуе арганізаваць цалкам палітызаваныя спартыўныя спаборніцтвы.

Калі ў гэтых раскольніцкіх палітычных сіл атрымаецца вырашыць, хто са спартсменаў, на якіх спаборніцтвах можа ўдзельнічаць, то мы скончым спаборніцтвамі, у якіх будуць спаборнічаць толькі спартсмены з блокаў палітычных аднадумцаў.

Гульні палітычнага блока А, гульні палітычнага блока Б. І, магчыма, асобныя гульні для тых краін, якія не жадаюць аб'ядноўвацца з двума блокамі.

У такім палітызаваным спорце сусветныя Алімпійскія гульні больш не магчымы. У такім палітызаваным спорце правядзенне чэмпіянатаў свету ў прамым сэнсе гэтага слова больш не будзе магчымым.

Гэтая палітызацыя стала б ператварэннем спорту ў зброю. Гэта супярэчыць усяму таму ў спорце, за што мы ў Алімпійскім руху выступаем», – сказаў Бах.