Усе навіны

Бах паведаміў, што пастанова аб удзеле Расіі і Беларусі ў Алімпіядзе-2024 наўрад ці будзе прынятая да сесіі МАК у кастрычніку

18 ліпеня, 21:30

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Томас Бах заявіў, што рашэнне аб удзеле Расіі і Беларусі ў Алімпіядзе-2024 наўрад ці будзе прынята да сесіі кіруючага органа ў кастрычніку.

«Мы не спяшаемся. Нам трэба быць максімальна ўпэўненымі ў тым, што зроблены правільны выбар. Я не магу ўявіць, што рашэнне будзе да сесіі МАК у кастрычніку ў Індыі.

У нас ёсць місія, каб аб'яднаць усіх спартсменаў свету ў мірным спаборніцтве. Мы абавязаны не караць спартсменаў за дзеянні іх урада», – сказаў Бах.