Усе навіны
Вiдэа

Гуркоў пра збор для параненага беларуса з УСУ: «Нам удалося хутка сабраць неабходныя грошы на яго лячэнне і рэабілітацыю»

18 ліпеня, 22:17

Беларускі спартовец, прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Пагоня» Віталь Гуркоў падзякаваў беларусам і ўкраінцам за дапамогу ў дабрачынным зборы для параненага беларуса, байца УСУ.

– 1 чэрвеня грамадскае аб'яднанне «Пагоня» пры дапамозе фонда BYSOL абвясціла дабрачынны збор на падтрымку цяжка параненага беларуса, байца Узброеных сіл Украіны.

Сёння, 18 ліпеня, барацьба за яго жыццё яшчэ трывае, хлопец даселе знаходзіцца ў цяжкім стане. Дзякуючы вам, вашай падтрымке і дапамозе, нам удалося аператыўна сабраць неабходныя грошы на яго лекаванне і рэабілітацыю, а таксама падтрымку яго сям'і.

Мы выказваем шчырую падзяку за вашу ўвагу і дапамогу ў гэтай складанай сітуацыі! Жыве Беларусь! Слава Украіне! – сказаў Гуркоў.