Усе навіны

Дзмітрый Навоша: «Уражаны і фрустраваны шквалам крыўдаў, што рускім і беларускім спартсменам руку не ціснуць»

28 ліпеня, 17:24

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша пракаментаваў адмову ўкраінскай фехтавальшчыцы Вольгі Харлан ціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля паядынку на ЧС.

«Уражаны і крыху нават фрустраваны шквалам крыўдаў у твітэр-рэплаях (ад быццам бы антываенных людзей? стараўся не адказваць ватнікам і ботам), што рускім і беларускім спартсмнам руку не ціснуць. «Правілы!» Сто тысяч спасылак на правілы. Гэта сапраўды ваша галоўная праблема?», - напісаў Навоша.

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) вырашыла дыскваліфікаваць украінку Вольгу Харлан за адмову ціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля паядынку на ЧС.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.