Усе навіны

Tribuna.com заданаціла 1000 еўра у падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі

29 ліпеня, 21:32
1

Tribuna.com заданаціла 1000 еўра у падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі.

Заклікаем іншыя беларускія кампаніі падтрымаць марафон.

Нагадаем, марафон падтрымкі палітычных вязняў у Беларусі стартаваў 29 ліпеня ў 10.00. За гэты час сабрана больш за 300 тысяч еўра.

Святлана Ціханоўская падчас прамога ўключэння пазначыла мэту ў 500 тысяч еўра.

Усе сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітычных вязьняў у Беларусі, якіх толькі паводле статыстыкі «Вясны» больш за 1400 чалавек.

Падтрымаць палітычных зняволеных у Беларусі можна тут, аднак не трэба рабіць гэтага з беларускіх і расійскіх карт з-за небяспекі.