Усе навіны

Ілон Маск – пра Цукерберг: «Ці ёсць месца, дзе ён захоча біцца?»

16 жніўня, 16:28

Уладальнік сацсеткі X і бізнэсмэн Ілон Маск лічыць, што гендырэктар кампаніі Meta Марк Цукерберг пазбягае іх паядынку.

«Вынікі. Я пажартаваў у X аб баі з Цуком, ён адказаў – «Прыйшлі мне лакацыю».

Італія ласкава прапанавала «Калізей» (міністр культуры Італіі абверг гэтыя чуткі – заўв. Tribuna.com) – Цук адмовіўся.

Я прапанаваў яго хату як «бяспечнае месца» – нажаль, ён быў, кхм, «у вандраванні».

Ці ёсць месца, дзе ён захоча біцца?», – напісаў Маск.